Эндрэ Семерэдзі
Эндрэ Семерэдзі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1940[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | камбінаторыка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Ізраіль Гельфанд |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | math-inst.hu/~szemered/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндрэ Семерэдзі (венг.: Szemerédi Endre; нар. 21 жніўня 1940, Будапешт) — венгерскі і амерыканскі матэматык, які працуе ў галінах камбінаторыкі і тэарэтычнай інфарматыкі. Лаўрэат Абелеўскай прэміі 2012 года «за фундаментальны ўклад у дыскрэтную матэматыку і тэорыю інфарматыкі, і ў знак прызнання глыбокага і доўгатэрміновага ўкладу ў адытыўную тэорыю лікаў і эргадычную тэорыю».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 жніўня 1940 года ў Будапешце. Адзін год вывучаў медыцыну і працаваў на фабрыцы, і ўжо потым пераключыўся на матэматыку. Вучыўся ў Будапешцкім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра ў 1965 годзе. Затым перайшоў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам Ізраіля Гельфанда.
Займаў пасады запрошанага выкладчыка ў Стэнфардскім універсітэце (1974), Універсітэце Мак-Гіла ў Манрэалі (1980), Універсітэце Паўднёвай Караліны (1981—1983) і Чыкагскім універсітэце (1985—1986). Ён стаў стыпендыятам Fairchild Distinguished Scholar у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце ў 1987—1988 гадах. Быў прафесарам у Цэнтры матэматычных даследаванняў Манрэальскага ўніверсітэта. У 2008 годзе быў прафесарам кафедры Эйзенбуда ў Даследчым інстытуце матэматычных навук у Берклі.
Станам на 2010-я гады — пастаянны навуковы супрацоўнік Матэматычнага інстытута Альфрэда Рэньі Венгерскай акадэміі навук, займае пасаду прафесара інфарматыкі ў Ратгерскім універсітэце ў Нью-Джэрсі. Член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук з 1982 года, правадзейны член з 1987 года.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Gregersen E. Endre Szemeredi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #111768772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ https://www.cs.rutgers.edu/people/professors/details/emeritus/endre-szemeredi
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/20022334.html
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Szemerédi_Endre
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Матэматыкі Венгрыі
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Імігравалі ў ЗША з Венгрыі